Алтай
горная сыстэма ў Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алтай, або Алтайскія горы (па-паўднёваалтайску: Алтай туулар, па-казаску: Алтай таулары, па-кітайску: 阿尔泰山脉, па-мангольску: Алтайн нуруу) — складаная сыстэма самых высокіх у Сыбіры горных сьцягаў, падзеленых глыбокімі далінамі рэк і шырокімі міжгорнымі катлавінамі.
Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Алтай | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Бялуха | |
Вышыня | 4506 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 600 km |
Геаграфія | |
Краіна | |
Закрыць
Горная сыстэма разьмешчана там, дзе сыходзяцца граніцы Расеі, Манголіі, Кітаю і Казахстану. Яна падзяляецца на Паўднёвы Алтай (Паўднёва-заходні), Паўднёва-ўсходні Алтай і Ўсходні Алтай, Цэнтральны Алтай, Паўночны і Паўночна-ўсходні Алтай, Паўночна-заходні Алтай.
Алтайскі, Катунскі запаведнікі і пласкагор’е Укок у сукупнасьці ўтвараюць аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, названы «Алтай — Залатыя горы».