Амэрыка (гістарычны раён Гомля)
гістарычны раён Гомля / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амэрыка — гістарычны раён гораду Гомля. Межы гэтага раёну праводзілі па: вул. Замкавая (цяпер Праспэкт Леніна), вул. Кузьнечная (цяпер вул. Інтэрнацыянальная), адрэзак чыгуначнай дарогі, Конная плошча (цяпер Цэнтральны рынак г. Гомеля), чыгуначны вакзал. Цяпер тэрыторыя былой «Амэрыкі» ўваходзіць у склад Цэнтральнага раёну.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Амэрыка (неадназначнасьць).