Антрапацэн
нефармальны геахраналягічны тэрмін / From Wikipedia, the free encyclopedia
Антрапацэн — нефармальны геахраналягічны тэрмін, які абазначае геалягічную эпоху, у якой узровень чалавечай дзейнасьці адыгрывае значную ролю ў экасыстэме Зямлі.
Гэты тэрмін быў уведзены ў навуковую практыку ў 1980-х гадах эколягам Юджынам Штормэрам, і яго шырока папулярызаваў спэцыяліст па хіміі атмасфэры Пол Круцэн, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі, які ўпершыню выкарыстаў тэрмін «антрапацэн» у 2000 годзе[1].