Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асо́бны аддзел во́йскаў БНР у Ба́лтыі, таксама вядомы як Асо́бны атра́д БНР, Асо́бны атра́д Балахо́віча — атрад войскаў БНР, які дзейнічаў на тэрыторыі Эстоніі й Латвіі пад камандаваньнем Станіслава Булак-Балаховіча ў канцы 1919 — пачатку 1920 году.
Атрад меў уласныя знакі адрозьненьня, узнагародную сыстэму й палявую пошту (для яе быў створаны наклад марак «Асобны атрад БНР»). Празь недахоп фінансаваньня атрад праіснаваў нядоўга, перайшоўшы на польскі бок, пасьля чаго займеў назву Расейскай дабраахвотнай арміі.