Баскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́скі (саманазва: euskaldunak) — этнас, які ў большасьці гістарычна пражывае на поўначы Гішпаніі ў правінцыях Краіна Баскаў ды Навара і на паўднёвым-захадзе Францыі, якія агулам складаюць гістарычны рэгіён Краіна Баскаў. Агульная колькасьць баскаў, паводле ацэнак, сягае да 12 мільёнаў чалавек. Існуюць некалькі недаказаных гіпотэзаў паводле паходжаньня баскаў. Гэтак паводле некаторых зь іх, баскі альбо нашчадкі ібэрыйцаў, альбо далёкія сваякі каўкаскіх народаў, альбо нават частка старажытнага даіндаэўрапейскага першабытнага насельніцтва Эўропы.
Quick Facts Колькасьць, Рэгіёны пражываньня ...
Баскі | |
Колькасьць | ~ 12 млн. чалавек |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
Аргентына 3 500 069 чал., Гішпанія (за выключэньнем Краіны Баскаў) ~ 500 000 чал., Уругвай ~ 102 690 чал. |
Мовы |
басконская (нацыянальная мова), гішпанская |
Рэлігія | хрысьціянства (каталіцтва) |
Блізкія этнасы | ня выяўленыя |
Close