Бастыён
абарончае збудаваньне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бастыён (па-лацінску: bastillio; па-француску: bastion; па-ангельску: bastion) — выступаючая частка вала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцікутная, серпавідная ці ромбавідная). На бастыёне разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных курцінаў і бастыёнаў.