Беларускае фэнтэзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скае фэ́нтэзі — мастацкія творы, напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фэнтэзі.
Фэнтэзі як асобны жанр пачаў фармавацца на мяжы XIX—XX стст. У аснове жанру закладзеныя казачныя і міталягічныя матывы. Сярод асноўных герояў звычайна людзі з чароўнымі здольнасьцямі (чараўнікі, друіды, празорцы і г. д.) ці з чароўнымі прадметамі (рыцары з зачараванай зброяй), мітычныя стварэньні, нярэдка запазычаныя зь сярэднявечных бэстыяраў (цмокі, аднарогі, пярэваратні).
У беларускай літаратуры элемэнты фэнтэзі можна знайсьці нашмат раней да зьяўленьня жанру. Асабліва ярка гэта адлюстравана ў творы Яна Баршчэўскага — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (1844—1846). Найбольшае разьвіцьцё ў беларускай літаратуры жанр атрымаў у XXI стагодзьдзі.