Беларуская Народная Рэспубліка
дзяржава на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1918—1920 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская Наро́дная Рэспу́бліка (БНР) — часткова прызнаная беларуская дзяржава[2], улада якой пашыралася на частку тэрыторыі сучаснай Беларусі з 25 сакавіка 1918 году да 28 красавіка[3] 1919 году (зь перапынкамі), а таксама ў часе Слуцкага збройнага чыну (27 лістапада — 31 сьнежня 1920).
Беларуская Народная Рэспубліка лац. Biełaruskaja Narodnaja Respublika | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» | |||||
Афіцыйная мова | беларуская | ||||
Сталіца | Менск, Горадня[1] | ||||
Найбуйнейшы горад | Менск | ||||
Форма кіраваньня Старшыні Рады |
Рэспубліка Ян Серада Язэп Лёсік | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — страчаная |
25 сакавіка 1918 28 красавіка 1919 |
Дзяржаўныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня[4]. Сталіца — Менск. Дзяржаўная і абавязковая мова — беларуская (з 12 красавіка 1918[4]). Часовая канстытуцыя ад 11 кастрычніка 1918 году[5]. Выдача пашпартоў[4].
Міжнароднае прызнаньне: Армэнія, Грузія, Аўстрыя, Польшча, Эстонія[6][7][8], Летува, Латвія, Чэхаславаччына, УНР[9] і Фінляндыя (дэ-юрэ[4][10] [11] [12]); Нямеччына, Баўгарыя і Турэччына (дэ-факта[13]).
Найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР, працягвае дзейнічаць у выгнаньні. Кожны год 25 сакавіка, дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, сьвяткуецца беларусамі як Дзень Незалежнасьці (Дзень Волі).