Беларуска-ўкраінскія стасункі
двухбаковыя стасункі Беларусі і Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыпляматычныя стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Ўкраінай былі ўсталяваныя 27 сьнежня 1991 году. У 1993 року была адчыненая беларуская амбасада ў Кіеве. З 2017 году амбасадар Украіны ў Беларусі — Ігар Кізім[1].
Двухбаковыя стасункі зьяўляюцца важнымі для абедзьвюх дзяржаваў, перш за ўсё з-за геаграфічнай і гісторыка-культурнай блізкасьці. Аднак эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі доўгі час разьвіваецца значна больш актыўна за палітычнае.