Беларусь у польска-савецкай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польска-савецкая вайна — вайна Польшчы з Савецкай дзяржавай у 1919—1920 роках. Баявыя дзеяньні адбываліся сярод іншага на тэрыторыі Беларусі. У выніку вайны Беларусь была падзеленая на 2 часткі: Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, а на падкантрольнай бальшавікам тэрыторыі створаная БССР.