Біскайская затока
затока Атлянтычнага акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Біскайская затока (па-гішпанску: Golfo de Vizcaya, па-француску: Golfe de Gascogne) — затока на паўночным усходзе Атлянтычнага акіяну, якая месьціцца на поўдзень ад Кельцкага мора. Затока ляжыць уздоўж заходняга ўзьбярэжжа Францыі ад мысу Пэнмарш да гішпанская мяжы і паўночнага ўзьбярэжжа Гішпаніі на захад да мысу Артэгаль. Паўднёвая частка Біскайскай затокі абмывае паўночнае ўзьбярэжжа Гішпаніі і вядомая як Кантабрыйскае мора. Сярэдняя глыбіня складае 1744 мэтры, а ў найбольш глыбокім месцы сягае да 4735 мэтраў[1].