Бітва на Акмяне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва на Акмяне, Акмянская бітва — бітва войск ВКЛ на чале з Гедымінам супраць Тэўтонскага ордэну. Войскі Тэўтонскага ордэну на чале з Генрыхам фон Плёкам у чарговы раз уварваліся на тэрыторыю Жамойці, рабуючы й зьнішчаючы мясцовае насельніцтва. Гедымін неадкладна сабраў войска й спыніў крыжакоў каля ракі Акмяны, што на тэрыторыі паўночнай Жамойці.
Бітва на Акмяне | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Тэўтонскі Ордэн | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Вялікі князь Гедымін | Генрых фон Плёк | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
невядома | невядома | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | невядома | ||||||||
Гедымін разьмясьціў жамойцкія часткі ў цэнтры, а найбольш баяздольныя дружыны зь беларускіх гарадоў паставіў на флянгах і ў рэзэрве, наперадзе войска стаяла татарская коньніца. Падчас бітвы, дапаможныя войскі крыжакоў, якія складаліся зь мясцовага насельніцтва, пераважна жамойтаў, земгалаў і куршаў, перайшлі на бок ВКЛ і ўдарылі крыжакам у сьпіну. У выніку войска Тэўтонскага ордэну было разгромлена ўшчэнт, рэшткі крыжакоў здолелі ўцячы. На некаторы час крыжацкая агрэсія была прыпынена, болей таго ліцьвіны правялі некалькі ўдалых рэйдаў на тэрыторыю Ордэна.