Валенсія
гішпанскі горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валенсія (па-гішпанску: Valencia, па-каталянску: València) — горад у Гішпаніі, цэнтар аўтаномнай супольнасьці Валенсіі і аднайменнай правінцыі. Валенсія зьяўляецца трэцім паводле велічыні горадам Гішпаніі, з насельніцтвам ад 1,7 да 2,5 млн чалавек, саступаючы толькі Мадрыду й Барсэлёне. Горад мае статус глябальнага гораду[3]. Порт Валенсіі зьяўляецца найбуйнейшым у Міжземным моры.
- Гэта артыкул пра горад у Гішпаніі. Калі вам патрэбны артыкул пра футбольны клюб, глядзіце артыкул Валенсія (футбольны клюб).
Валенсія | |||||
гішп. Valencia | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 138 да н. э.[1] | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Валенсія | ||||
Правінцыя: | Валенсія | ||||
Кіраўнік: | Марыя Хасэ Катала[d][2] | ||||
Плошча: | 134,65 км² | ||||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 809 267 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6010,15 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 96 | ||||
Паштовы індэкс: | 46000 | ||||
Нумарны знак: | V | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 39°28′12″ пн. ш. 0°22′35″ з. д. | ||||
Валенсія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.valencia.es/ |
Горад быў заснаваны як рымская калёнія ў 138 годзе да н. э. Ён разьмешчаны на берагах ракі Турыі, на ўсходнім узьбярэжжы Пірэнэйскага паўвострава. Гістарычны цэнтар места зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Гішпаніі й займае тэрыторыю ў прыкладна 169 акраў[4]. У Валенсіі маецца вялікая колькасьць старажытных помнікаў, культурных славутасьцяў, што робіць яе адным з самых папулярных турыстычных месцаў у краіне. Мастацкія музэі Валенсіі маюць вялікую калекцыю карцінаў з XIV да XVIII стагодзьдзя, у тым працы Вэляскеса, Эль Грэка, Гоі й іншых мастакоў[5].
Традыцыйная гішпанская страва, паэльля, паўстала ў Валенсіі.