Вальтэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальтэ́р (па-француску: Voltaire) імя пры нараджэньні Франсуа́-Мары́ Аруэ́ (па-француску: François Marie Arouet; 21 лістапада 1694, Парыж — 30 траўня 1778, там жа) — адзін з найбуйнейшых францускіх філёзафаў-асьветнікаў XVIII ст., паэт, празаік, сатырык, гісторык, публіцыст, праваабаронца; заснавальнік вальтэрыянства.
Вальтэр | |
франц. Voltaire | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Франсуа-Мары Аруэ |
Псэўданімы | Вальтэр |
Нарадзіўся | 21 лістапада 1694 Парыж |
Памёр | 30 траўня 1778 Парыж |
Пахаваны | |
Бацькі | Франсуа Аруэ[d] Маргарыта д’Амар[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | філёзаф, паэт, празаік, гісторык, публіцыст, праваабаронца |
Кірунак | асьветніцтва, клясыцызм |
Жанр | філязоўская аповесьць, сатыра, памфлет, трагедыя |
Мова | француская мова[2] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Славіўся сваёй дасціпнасьцю, крытыкай хрысьціянства — асабліва Рымска-каталіцкай царквы, а таксама прапагандай свабоды слова, свабоды веравызнаньня і падзелу царквы і дзяржавы. Мянушка Вальтэр (франц. Voltaire) ёсьць анаграмай ад Аруэ-малодшы (франц. Arouet le j(eune)).
Вальтэр быў рознабаковым і плённым пісьменьнікам, ствараючы творы практычна ў любой літаратурнай форме, як то п’есы, вершы, раманы, эсэ, гісторыі і навуковыя экспазыцыі. Ён напісаў больш за 20 тысяч лістоў і 2 тысячы кніг і брашураў[3]. Быў адным зь першых аўтараў, якія сталі вядомымі і камэрцыйна пасьпяховымі на міжнародным узроўні. Вальтэр быў адкрытым прыхільнікам грамадзянскіх свабодаў і падвяргаўся сталай рызыцы праз строгія цэнзурныя законы францускай каталіцкай манархіі. Ягоная палеміка сатыравала нецярпімасьць, рэлігійную догму і францускія дзяржаўныя ўстановы таго часу.