Вуліца Давыда Гарадзенскага (Горадня)
вуліца ў Горадні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Давыда Гарадзенскага — вуліца ў цэнтральнай частцы Горадні.
Назва з пач. 1990-х. Названа ў гонар гарадзенскага кашталяна і старасты Давыда Гарадзенскага.
Даўжыня — 350 м. Сфармавалася ў сяр. 18 ст.
Праходзіць ад вуліцы Вялікая Траецкая да вуліцы Маставая.
Перасякаецца з вуліцай Замкавая.