Вуліца Савецкая (Горадня)
вуліца ў Горадні (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Савецкая — пешаходная вуліца ў цэнтральнай частцы Горадні. Назва з 1940 г. Даўжыня — 500 м.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вуліца Савецкая.
Праходзіць ад вуліцы Ажэшкі да Савецкай плошчы.
Перасякаецца з вуліцамі Віленская, Тэльмана, Найдуса, Дамініканская і Кастрычніцкая.