Віленская вобласьць
малачасная вобласьць у складзе БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ленская во́бласьць — малачасная адміністрацыйная адзінка Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе СССР, створаная пасьля далучэньня да яе Заходняй Беларусі.
Віленская вобласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Найбуйнейшыя гарады | Вільня, Ашмяны, Сьвянцяны, Глыбокае, Маладзечна, Вялейка, Докшыцы |
Дата ўтварэньня | 18 верасьня 1939 |
Дата скасаваньня | 10 кастрычніка 1939 |
Месцазнаходжаньне Віленскай вобласьці | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У верасьні 1939 году Чырвоная Армія падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну заняла Вільню, і горад быў улучаны ў склад БССР. У месьце адкрылася газэта «Віленская праўда», а ў партыйных кіраўнікоў БССР нават зьяўлялася ідэя аб пераносе сталіцы БССР зь Менску ў Вільню. Віленская вобласьць была створаная на тэрыторыі калішняга Віленскага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі. Праіснавала яна не доўга (два тыдні), бо 10 кастрычніка была падпісаная дамова зь Летувой аб перадачы ёй сталіцы вобласьці, а яе адміністрацыйны цэнтар быў перанесены ў Вялейку, і яна ператварылася ў Вялейскую вобласьць, тым часам паўднёвая частка вобласьці была перададзеная ў Баранавіцкую вобласьць.