Віленская унія
дамова між Вялікім Княствам Літоўскім ды Лівонскай канфэдэрацыяй 1561 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаблён:Бітвы Інфлянцкай вайны Ві́ленская у́нія (па-лацінску: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкаваньня») — міжнародная дамова, заключаная 28 лістапада [ст. ст. 18] 1561 року ў Вільні між Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскаю канфэдэрацыяю. Прадугледжвала пераход Лівоніі да Літоўскай дзяржавы са стварэньнем сьвецкіх дзяржаваў — Лівонскага герцагства ды герцагства Курляндыі і Сямігаліі. Падпісаная Жыгімонтам II Аўгустам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, і лівонскаю знацьцю на чале з Готгардам Кетлерам, апошнім магістрам Лівонскага ордэну, які стаў першым герцагам Курляндыі і Сямігаліі.
- Ня варта блытаць зь Віленска-радамскай уніяй — дамоваю 1401 року між Вялікім Княствам Літоўскім і каралеўствам Польскім.