Гайна (вёска)
вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́йна[1] — вёска ў Беларусі, на сутоках Бярэзіны і Гайны. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 551 чал. Знаходзіцца за 10 км ад Лагойску, за 40 км ад Менску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гайна (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Гайна лац. Hajna | |
Месца касьцёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Гайненскі |
Насельніцтва: | 551 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223121 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°14′54.0690″ пн. ш. 27°42′36.4835″ у. д. |
± Гайна Гайна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Гайна — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, адна з найстарэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.