Галоўны Рынак (Кракаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галоўны Рынак (па-польску: Rynek Główny) — пляц ў польскім Кракаве, зьяўляецца цэнтрам старога гораду. Сфармаваўся ў XIII стагодзьдзі. Займае тэрыторыю каля 40 000 м², зьяўляецца адным з найбуйнейшых сярэднявечных пляцаў у Эўропе[1][2].
Мае квадратную форму, з даўжынёй бакоў каля 200 мэтраў[3], на ёй знаходзяцца палацы і цэрквы. У цэнтры разьмешчаны суконныя рады, перабудаваныя ў 1555 годзе ў стылі італьянскага рэнэсансу. З боку ад суконных радоў стаіць раманскі Касцёл Сьвятога Войцэха і помнік Адаму Міцкевічу 1898 году, на другім баку — вежа ратушы. Над плошчай узвышаюцца гатычныя вежы Марыяцкага касьцёлу.