Гарынь
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гары́нь — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 659 км (у межах Беларусі 82 км). Плошча вадазбору 27,7 тыс. км² (на тэрыторыі Беларусі 1,2 тыс. км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33‰ (у Беларусі 0,1‰). Выдатак вады ў вусьці 110 м³/с. Агульны спад ракі 218 м.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Гарынь | |
Гарынь у в. Аляксандраўка (Украіна) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Воліца (Украіна) |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Тарнопальская вобласьць, Хмяльніцкая вобласьць, Ровенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 659 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 110 м³/с |
Плошча басэйну | 27,7 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,33 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Закрыць