Геаграфія Беларускай Народнай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геаґра́фія Белару́скае Народнае Рэспу́блікі — лучнасьць геаґрафічных парамэтраў тэрыторыі, абвешчанай Радай БНР як тэрыторыя незалежнае дзяржавы беларусаў[1]. Праз шэраг цяжкіх геапалітычных умоваў Першае сусьветнае вайны і пазьнейшых палітычных зьмяненьняў на абвешчанай тэрыторыі, а таксама з нагоды адсутнасьці шырокага дыпляматычнага прызнаньня Ўраду БНР, гэтая палітычная структура ня здолела ў патрэбным аб’ёме кантраляваць тэрыторыю, абвечаную як тэрыторыя Беларускае Народнае Рэспублікі.