Геалёгія
навука пра склад, будову, фізычныя характарыстыкі і гісторыю цьвёрдай абалонкі Зямлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Геалёгія (па-грэцку: gē — «Зямля» + «logos» — вучэньне) — комплекс навук пра склад, будову й гісторыю разьвіцьця зямное кары і больш глыбокіх сфэраў Зямлі, а таксама працэсаў, з дапамогай якіх нашая плянэта зьмяняецца. Геалёгія можа таксама ставіцца наогул да вывучэньня глебавых асаблівасьцяў любога нябеснага цела (напрыклад, геалёгія Месяца ці Марса).
Геалёгія | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | прыродазнаўчыя навукі і навукі пра Зямлю |
Тэма | 4479 |
Прадмет вывучэньня | Зямля й плянэты |
Пэрыяд заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Гісторыя | гісторыя геалёгіі[d] |
Асноўныя кірункі | навукі геалягічнага цыклу |
Значныя навукоўцы | Р. І. Мэрчысан, Ч. Лайель і шматлікія іншыя |
Геалёгія ў Вікісховішчы |
Геалёгія дае ўяўленьне пра гісторыю Зямлі, паколькі яна забясьпечвае першасныя доказы тэктонікі плітаў, эвалюцыйнай гісторыі жыцьця й клімату. У наш час геалёгія зьяўляецца камэрцыйна важнай для выведкі й распрацоўкі мінэральных і вуглевадародных выкапняў і для ацэнкі водных рэсурсаў. Яна таксама мае дачыненьне да прагназаваньня й разуменьня небясьпечных прыродных зьяваў, рэкультывацыі экалягічных праблемаў, а таксама для забесьпячэньня разуменьня зьменаў клімату ў мінулым. Геалёгія гуляе важную ролю ў геатэхнічнай інжынэрыі й зьяўляецца адной з асноўнай акадэмічнай дысцыплінай.
Найбольш раньнія геалягічныя даследаваньні ў Беларусі вядомыя з канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя.