Грыўна
валюта Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гры́ўна або гры́ўня (па-ўкраінску: гривня, IPA: [ˈɦrɪu̯nʲɑ]) — валюта Ўкраіны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Грыўна (неадназначнасьць).
Грыўна | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Падзел | капейка |
Код ISO-4217 | UAH |
Скарачэньне | ₴ |
Сымбаль | ₴ |
Цэнтральны банк | Нацыянальны банк Украіны |
Увядзеньне ва ўжытак | 2 верасьня 1996 |
Папярэдняя валюта | Карбованец[d] |
Абменны курс: (14 траўня 2021) | 1 USD за 27 грывень |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Грыўна ва Ўкраіне была ўведзена ў грашовы абарот у 1918 годзе, затым 2 верасьня 1996 году. Да гэтага зь лістапада 1990 году ва Ўкраіне ў дадатак да савецкіх рублёў выкарыстоўваліся так званыя аднаразовыя купоны, безь якіх была немагчыма купля большасьці тавараў. З 10 студзеня 1992 былі ўведзеныя ў зварот часовыя ўкраінскія банкноты, таксама названыя купонамі і намінаваныя ва ўкраінскіх рублях (па-ўкраінску: карбованець). Афіцыйна яны зваліся карбаванцы, сустракалася назва купона-карбаванцы.
Грыўна дзеліцца на 100 капеек. Афіцыйнае скарачэньне — «грн», як для беларускай, так і для ўкраінскай моваў. Скарачэньні гр., грвн. і грв. лічацца памылкай.
Гістарычныя дзеячы, намаляваныя на цяперашніх украінскіх банкнотах:
- 1 грыўна — Уладзімер Вялікі
- 2 грыўні — Яраслаў Мудры
- 5 грыўнаў — Багдан Хмяльніцкі
- 10 грыўнаў — Іван Мазэпа
- 20 грыўнаў — Іван Франко
- 50 грыўнаў — Міхась Грушэўскі
- 100 грыўнаў — Тарас Шаўчэнка
- 200 грыўнаў — Леся Ўкраінка
- 500 грыўнаў — Рыгор Скаварада
- 1000 грыўнаў — Уладзімер Вярнадзкі
Код валюты па стандарце ISO 4217 UAH. Знак грыўні ₴ (U+20B4, адлюстроўваецца не ва ўсіх браўзэрах) быў прыняты ў кадоўцы Unicode у 2004.