Гісторыя Бабруйску
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабруйск — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), адзін з цэнтраў рэгіёну. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі дзеля будаваньня фартэцыі, а таксама дзьве царквы-мураўёўкі, нэагатычны касьцёл, сем сынагогаў і фрагмэнты гістарычнай мескай забудовы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся езуіцкі калегіюм і Фарны касьцёл, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама клясыцыстычная царква ў фартэцыі, зруйнаваная савецкімі ўладамі.