Дамэн (біялёгія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамэн або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сыстэме, якая ўключае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які разьдзяліў усе жывыя арганізмы на тры дамэны[1]::
- архэі (Archaea)
- эўбактэрыі (Eubacteria)
- эўкарыёты (Eukaryota)
Найболей радыкальнае разыходжаньне ад папярэдніх сыстэмаў заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзьве групы (архэі й эўбактэрыі), кожная зь якіх была роўназначнай да эўкарыётаў.
Часам гэтыя тры дамэны, а таксама вірусы (групу, што ня мае рангу) аб’ядноўваюць у таксон біёта[2], ранг якога часам вызначаюць як «наддамэн» ці «супэрдамэн».