Джон Лок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Лок (па-ангельску: John Locke; 29 жніўня 1632, Рынгтан, Сомэрсэт, Ангельшчына — 28 кастрычніка 1704, Эсэкс, Ангельшчына) — брытанскі пэдагог і філёзаф, прадстаўнік эмпірызму і лібэралізму. Спрыяў разьвіцьцю сэнсуалізму. Яго ідэі аказалі вялізарны ўплыў на разьвіцьцё эпістэмалёгіі і палітычнай філязофіі. Ён шырока прызнаны як адзін з самых уплывовых мысьляроў Асьветніцтва і тэарэтыкаў лібэралізма. Лісты Лока паўплывалі на Вальтэра і Русо, шматлікіх шатляндкіх літаратараў Асьветніцтва і амэрыканскіх рэвалюцыянэраў. Яго ўплыў таксама адлюстраваны ў амэрыканскай Дэклярацыі незалежнасьці.
Джон Лок | |
па-ангельску: John Locke | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня 1632 |
---|---|
Месца нараджэньня | Рынгтан, Сомэрсэт, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 28 кастрычніка 1704 |
Месца сьмерці | Эсэкс, Ангельшчына |
Школа/традыцыя | брытанскі эмпірызм, тэорыя сацыяльнага кантракта, натуральнае права |
Пэрыяд | Філязофія XVII ст. |
Кірунак | ангельская філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, эпістэмалёгія, палітычная філязофія, філязофія сьвядомасьці, адукацыя |
Значныя ідэі | tabula rasa, «government with the consent of the governed»; state of nature; rights of life, свабода і ўласнасьць |
Аказалі ўплыў | Плятон, Арыстотэль, Авіцэна, Тамаш Аквінскі, Дэкарт, Гобс, Ібн Туфайль, Гроцы, Рутэрфорд, Хукэр, Філмэр, |
Наступнікі | Дэйвід Г’юм, Імануіл Кант, Бэрклі, Пэйн, Сьміт і шматлікія наступныя філёзафы-палітыкі, уключаючы айцоў-заснавальнікаў ЗША, Артур Шапэнгаўэр |
Творы ў Вікікрыніцах |
Тэарэтычныя пабудовы Лока адзначылі і больш позьнія філёзафы, такія як Дэйвід Г’юм, Імануіл Кант. Лок быў першым філёзафам, які выказваў асобу праз неперарыўнасьць сьвядомасьці. Ён таксама пастуляваў, што розум зьяўляецца «чыстай дошкай», то бок насуперак дэкартаўскай філязофіі Лок сьцьвярджаў, што людзі нараджаюцца без прыроджаных ідэяў, і што веданьне замест гэтага вызначанаецца толькі досьведам, атрыманым праз пачуцьцёвае успрыманьне.