Джэфры Чосэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэ́фры Чо́сэр (па-ангельску: Geoffrey Chaucer, каля 1343, Лёндан, Ангельшчына — 25 кастрычніка 1400, Ангельшчына) — вядомы ангельскі паэт Сярэднявечча, лічыцца бацькам ангельскай літаратуры й першым паэтам, які быў пахаваны ў Куту паэтаў у Ўэстмінстэрскім абацтве. У часы свайго жыцьця праславіўся як літаратар, філёзаф, альхімік і астраном, які склаў навуковы трактат па Астралябіі для свайго дзесяцігадовага сына Льюіса, Чосэр таксама падтрымліваў актыўную кар’еру на дзяржаўнай службе ў якасьці чыноўніка, прыдворнага й дыплямата. Сярод ягоных шматлікіх працаў, якія ўключаюць такія творы, як то «Кніга герцагіні», «Дом славы», «Легенда аб добрых жанчынах» і «Траіл і Крэсыда». На сёньня ён зьяўляецца шырока вядомым перш за ўсё дзякуючы «Кэнтэрбэрыйскім апавяданьням». Чосэр зьяўляўся галоўнай фігурай у разьвіцьці легітымнасьці мясцовай ангельскай гаворкі, сярэднявечнай ангельскай мовы, у той час, калі дамінуючымі літаратурнымі мовамі ў Ангельшчыне былі француская й латынь.
Джэфры Чосэр | |
Geoffrey Chaucer | |
Выява Чосэра XVII стагодзьдзя | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1343[1] Лёндан, Ангельшчына |
Памёр | каля 25 кастрычніка 1400 |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Чосэр[d][2][3] Агнэс Коптан[d][3] |
Сужэнец | Філіпа Раэ[d][3] |
Дзеці | Томас Чосэр[d][3], Элізабэт Чосэр[d] і Льюіс Чосэр[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, філёзаф, чыноўнік, дыплямат |
Жанр | паэзія |
Мова | ангельская |
Подпіс | |