Добрыя Мысьлі
гістарычная мясцовасьць / From Wikipedia, the free encyclopedia
Добрыя Мысьлі, Дабрамысьленскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на старажытным Койданаўскім гасьцінцы. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці быў Берасьцейскі вакзал.
На паўночны захад ад Добрых Мысьляў пачынаецца Грушаўка, на паўночны ўсход — Уборкі, на паўднёвы ўсход — Сенажаны[1][2].