Докшыцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
До́кшыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2267,61 км². Насельніцтва на 2018 год — 22 794 чалавекі[3]. Сядзіба райвыканкому — места Докшыцы, разьмешчаны каля вытокаў Бярэзіны, за 195 км ад Віцебску і за 132 км ад Менску.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Докшыцкі раён | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Докшыцы |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Алег Кавалёнак[d][1] |
Мовы ва ўжытку | Родная мова: · беларуская — 90,44 %, · расейская — 8,77 % Размаўляюць дома: · па-беларуску — 76,96 %, · па-расейску — 16,54 %[2] |
Насельніцтва (2018) | 22 794 чал.[3] (72-е месца) |
Шчыльнасьць | 10,1 чал./км² (99-е месца) |
Нацыянальны склад | беларусы — 94,85 %, расейцы — 3,02 %, іншыя — 2,13 %[2] |
Плошча | 2267,61[4] км² (21-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 264,4[5] м 203 м[6] |
Месцазнаходжаньне Докшыцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-57 |
Паштовыя індэксы | 211 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Close
Мяжуе з Пастаўскім, Глыбоцкім, Ушацкім, Лепельскім раёнамі Віцебскай вобласьці і Мядзельскім, Лагойскім і Барысаўскім раёнамі Менскай вобласьці.
У раёне 274 населеныя пункты, у тым ліку горад Докшыцы і гарадзкі пасёлак Бягомель; 11 сельсаветаў (Бягомскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Ваўкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі).