Дуглас Гэйг
брытанскі фэльдмаршал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуглас Гэйг (па-ангельску: Duglas Haig; 19 чэрвеня 1861, Эдынбург — 29 студзеня 1928, Лёндан) — ангельскі вайсковы дзеяч, фэльдмаршал (1917), граф і віконт (1919).
Дуглас Гэйг | |
19 чэрвеня 1861(1861-06-19)[1][2][3][…] — 29 студзеня 1928(1928-01-29)[4][1][3][…] (66 гадоў) | |
Месца нараджэньня |
|
---|---|
Месца сьмерці | |
Нарадзіўся ў сям’і вытворцаў вядомай маркі віскі. Атрымаў адукацыю ў каледжы ў Брыстале, пасьля ў Оксфардзе. Скончыў вайсковую акадэмію ў Сандгэрсьце.
Вайсковую службу распачаў у 7-м яго Каралеўкага вялікасьці гусарскім палку ў 1886 годзе ў Індыі. Удзельнік брытанскай выправы 1898 да Судану супраць мадзіхістаў. У 1899-1902 браў удзел у Другой англа-бурскай вайне.
У 1903 атрымаў палкоўніка і быў накіравана ў Індыю, на пасаду інспэктара кавалерыі і начальніка штабу англа-індускай арміі. У 1906 ў званьні генэрал-маёра, адкліканы ў Ангельшчыну. Кіруе падрыхтоўкай і навучаньнем войска.
Падчас I сусьветнай вайны, камандуючы Першым Брытанскім экспэдыцыйным корпусам ў Францыі. У сьнежні 1915 галоўнакамандуючы Брытанскім Экспэдыцыйным войскам у Францыі. Удзельнік Бітвы на Соме 1916 і Бітвы пад Пашэндэйлем ў 1917.
Пад час вайны не лічыўся з жыцьцямі жаўнераў каб дасягнуць пастаўленых мэтаў, з-за гэтага Антанта трымала вялікія людзкія страты. У 1919 узнагароджаны шляхецкімі тытулямі.