Жыве Беларусь!
патрыятычны заклік, скіраваны на кансалідацыю народу Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыве́ Белару́сь! — патрыятычны заклік, скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры[1]. Шырокае ўжываньне гэтага выразу-фразэалягізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зьместу — зычаньню росквіту сваёй зямлі, сваёй дзяржаве[2]. Разглядаецца як нацыянальны дэвіз[3] — адзін зь беларускіх нацыянальных сымбаляў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам[4] — у якім у максымальна ляпідарнай форме фармулюецца беларуская нацыянальная ідэя[5][6].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жыве Беларусь.