Замак
тып умацаванай структуры ў Эўропе, Азіі і Сярэднім Усходзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
За́мак (ад польскага zamek, скалькаванага зь сярэдневерхненямецкага slōʒ — «замак» і «замок», якое зьяўляецца калькай лацінскаага clusa «запор, форт, умацаваньне»[1]) — паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэўдала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэўдалізму). Тэрмін замак мае таксама шырокае значэньне, як і польскі «zamek» і нямецкі «Burg». Замкам часта называюць абарончыя ўмацаваньні, або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы ўвогуле (прыкладам Нясьвіскі замак).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Замак (неадназначнасьць).