![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/River_Plate.jpg/640px-River_Plate.jpg&w=640&q=50)
Затока
вадаём, злучаны з акіянам, морам ці возерам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Затока (таксама заліў) — частка акіяну, мора або возера, якая глыбока ўдаецца ў сухазем’е, але мае вольны водаабмен з асноўнай часткай вадаёму. Сярод заліваў адрозьніваюцца бухта, губа, эстуарый, ф’ёрд, ліман, лягуна і іншыя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/River_Plate.jpg/640px-River_Plate.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Balaclava_bay.jpg/640px-Balaclava_bay.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Geirangerfjord_%286-2007%29.jpg/640px-Geirangerfjord_%286-2007%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Lagoon-of-venice-landsat-1.jpg/640px-Lagoon-of-venice-landsat-1.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Dniester_liman.jpeg/640px-Dniester_liman.jpeg)
Гідралягічныя і гідрахімічныя ўмовы затокаў тоесныя з умовамі вадаёму, часткай якога ён зьяўляецца. У асобных выпадках мясцовыя асаблівасьці клімату і мацерыковы сьцёк могуць надаваць гідралягічным характарыстыкам паверхевага пласту затокаў некаторыя спэцыфічныя рысы. Да найболей буйных затокаў Сусьветнага акіяну ставяцца затокі, як то Аляскінская, Бэнгальская, Біскайская, Вялікая Аўстралійская, Гвінэйская. У шэрагу выпадкаў назва «затока» замацавалася за акваторыямі, якія па свайму гідралягічнаму рэжыму зьяўляюцца морамі (напрыклад, Мэксыканская, Гудзонава, Пэрсыдзкая, Каліфарнійская).
Зямля, якая атачае затоку, часта зьніжае сілу ветру і блякуе хвалі, аднак затокі могуць мець самыя розныя характарыстыкі берагавой лініі. У некаторых выпадках у бухтах маюцца пляжы. Затокі выконвалі значную ролю ў гісторыі расьсяленьня людзей, бо яны ёсьць бясьпечнымі месцамі для рыбалоўства. Пазьней яны мелі важнае значэньне ў разьвіцьці марскога гандлю, паколькі бясьпечная якарная стаянка, якую яны забясьпечваюць, спрыяла выбару іх у якасьці портаў[1].