Зямная кара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зямна́я кара́ — вонкавая цьвёрдая абалонка Зямлі (геасфэра). Пад карою знаходзіцца мантыя, якая адрозьніваецца складам і фізычнымі ўласьцівасьцямі — яна больш шчыльная, утрымоўвае ў асноўным тугаплаўкія элемэнты. Падзяляе кару і мантыю мяжа Махаровіча, або скарочана Маха, на якой адбываецца рэзкае павелічэньне хуткасьцяў сэйсмічных хваляў. З вонкавага боку вялікая частка кары пакрытая гідрасфэрай, а меншая знаходзіцца пад узьдзеяньнем атмасфэры.
Кара ёсьць на большасьці плянэт зямной групы, Месяцу і шматлікіх спадарожніках плянэт-гігантаў. У большасьці выпадкаў яна складаецца з базальтаў. Зямля ўнікальная тым, што мае кару двух тыпаў: кантынэнтальнай і акіянічнай.
Маса зямной кары ацэньваецца ў 2,8×1019 тон (зь іх 21 % — акіянічная кара і 89 % — кантынэнтальная). Кара складае толькі 0,473 % агульнай масы Зямлі.