Кальварыя (прадмесьце)
прадмесьце ў Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кальварыя, Кальварыйскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, уздоўж шляху да Кальварыйскіх могілак і вакол іх. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці быў касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, які захаваўся да нашага часу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кальварыя (неадназначнасьць).
На захад ад Кальварыі пачынаюцца Цівалі, на поўнач — Міхалянка, на ўсход — Татарская Слабада, на поўдзень — Тучынка[1][2].