Канстытуцыя 3 траўня 1791 году
канстытуцыя Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя 3 тра́ўня, афіцыйная назва «Ўрадавы закон» (па-польску. Ustawa Rządowa z dnia 3 maja) — канстытуцыя Рэчы Паспалітай, прынятая на паседжаньні Вялікага Сойму ў Варшаве 3 траўня 1791 году. Сойм увайшоў ў гісторыю польска-літоўскай дзяржавы пад назвай чатырохгадовага канфэдэратыўнага Сойму. «Урадавы закон» стаўся перамогай так званай «патрыятычнай партыі», якая аб’ядноўвала ў сваім складзе прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу, і істотна карэктаваў сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнае разьмежаваньне ў краіне, кардынальныя правы шляхты.