Кароль Артур
легендарны кароль брытаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каро́ль А́ртур (па-ангельску: King Arthur) — легендарны кіраўнік брытаў, які пасьпяхова ўзначальваў абарону супраць саксаў у пачатку VI стагодзьдзя. Папулярнасьць легендам аб Артуры надала «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага, напісаная ў XII стагодзьдзе. Пачынаючы з гэтага часу кароль Артур трывала ўвайшоў у агульны эўрапейскі легендарыюм.
Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім імём сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.