Каса (настольная гульня)
настольная гульня 2016 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Каса́» (па-ангельску: Scythe, вымаўляецца [сайт]) — гульня на дошцы для 1—5 гульцоў, распрацаваная Джэймі Стэгмаерам і выдадзеная Stonemaier Games у 2016 року. Дзеяньне адбываецца ў альтэрнатыўнай вэрсіі Эўропы 1920-х рокаў. Гульцы кіруюць групоўкамі, якія вырабляюць рэсурсы, разьвіваюць эканамічную інфраструктуру і выкарыстоўваюць дызэль-панкавыя баявыя мэханізмы для бітваў і захопу тэрыторыяў.
Quick Facts Дата выпуску, Распрацоўнік(і) ...
Каса | |
Дата выпуску | 2016 |
---|---|
Распрацоўнік(і) | Джэймі Стэгмаер |
Аздабляльнік(і) | Якуб Ружальскі |
Выдавец | Stonemaier Games (2016) |
Колькасьць гульцоў | 1—5 |
Дыяпазон узростаў | 14+ |
Працягласьць гульні | 90–115 хвілінаў |
Неабходныя ўменьні | стратэгія, тактыка, лёгіка |
Close
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Каса.
Каса атрымала ўхвалу крытыкаў і камэрсантаў за гульнявы працэс, спалучэньне мэханікі эўрагульні і бітваў, тэматыку і мастацкае аздабленьне, распрацаванае польскім маляром Якубам Ружальскім.