Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Слуцак)
архітэктурны помнік у Слуцку (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Слуцку. Знаходзіцца ў цэнтры места на гістарычнай Усьцінаўскай вуліцы[lower-alpha 1], на беразе ракі Случы. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′41.80″ пн. ш. 27°33′31.90″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Заснавальнік | Самуэль Аскерка[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1832 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс Слуцкага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла (захаваліся падмуркі). У наш час кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.