Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца ў пачатку Кармэліцкай вуліцы[lower-alpha 1], каля Замкавай гары. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′26″ пн. ш. 31°43′38″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Комплекс Амсьціслаўскага кармэліцкага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У інтэр’еры касьцёла захаваліся ўнікальныя фрэскі, якія з савецкіх часоў патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.