Каціныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каціныя (па-лацінску: Felidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных. Найбольш спэцыялізаваныя з драпежнікаў, прыстасаваныя да здабываньня жывёльнай ежы шляхам падкраданьня, падчэкваньня, радзей перасьледу.
Каціныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Надатрад | Ляўразыятэрыі |
Атрад | Драпежныя |
Падатрад | Коткападобныя |
Сямейства | Каціныя |
Падсямейства | |
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Felidae Fischer von Waldheim, 1817 | |
Арэал | |
Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг (тыгр). Канечнасьці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя гепарда і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сыстэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. Язык пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць каціным саскабляць мяса з касьцей і чысьціць поўсьць. Хвост у большасьці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуцьцяў лепш разьвітыя слых і зрок; нюх слабейшы. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).
Лад жыцьця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем’ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часьцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сьляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласьць жыцьця да 30 гадоў.