Койданаў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́йданаў (з 1932 году — Дзяржы́нск[lower-alpha 1]) — места ў Беларусі, на рацэ Няцечцы. Адміністрацыйны цэнтар Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 27 839 чалавек[1]. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Менску, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтамабільнай дарозе Менск — Баранавічы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дзяржынск (неадназначнасьць).
Койданаў лац. Kojdanaŭ | |||||
Гарадзішча, дзе стаяў замак | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Койданаўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 27 839 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1716 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222712, 222720 | ||||
СААТА: | 6222501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′0″ пн. ш. 27°8′0″ у. д. | ||||
± Койданаў Койданаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/ |
Койданаў — даўняе магдэбурскае[2] мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятой Ганны ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.