Красны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́сны — мястэчка ў Расеі, пры ўтоку ракі Сьвіной у Мярэю. Адміністрацыйны цэнтар Красьнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 4132 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Смаленску, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Гусіна.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Красны (неадназначнасьць).
Quick Facts
Красны лац. Krasny | |||||
рас. Красный | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1165 | ||||
Магдэбурскае права: | 6 траўня 1625 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Красьнянскі | ||||
Плошча: | 4,49 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 4132 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 920,27 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48145 | ||||
Паштовы індэкс: | 216100 | ||||
Нумарны знак: | 67 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′36″ пн. ш. 31°26′6″ у. д. | ||||
Красны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Красны — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная Прачысьценская царква, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя[1].