Крыж
геамэтрычная фігура / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыж — геамэтрычная фігура, якая складаецца зь дзьвюх перакрэсьленых лініяў або прастакутнікаў. Адзін з найбольш старажытных і пашыраных унівэрсальных сымбаляў, адзін з галоўных хрысьціянскіх сакральных сымбаляў.
Зь першабытных часоў лічыўся ахоўным, рэлігійным сымбалям у многіх культурах сьвету. Быў абавязковым атрыбутам багоў у старажытнай Скандынавіі, Асырыі, Індыі, Пэрсіі. З IV ст. афіцыйна шануецца ў хрысьціянстве.