Крымская фэдэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крымская фэдэральная акруга (па-расейску: Крымский федеральный округ) — тэрыторыя Ўкраіны, прызнаная ААН, Эўразьвязам ды Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны анэксаванай РФ у выніку вайсковай інэрвэнцыі ды незаконнай акупацыі. Цяпер гэтая акруга не існуе.
Крымская фэдэральная акруга | |
Крымский федеральный округ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | фэдэральная акруга Расеі |
Уваходзіць у | Расея |
Адміністрацыйны цэнтар | Сімфэропаль |
Улучае | 2 суб’екты фэдэрацыі |
Найбольшы горад | Севастопаль |
Іншыя буйныя гарады | Севастопаль, Сімфэропаль, Керч |
Дата ўтварэньня | 21 сакавіка 2014 |
Дата скасаваньня | 28 ліпеня 2016 |
Прадстаўнік прэзыдэнта РФ | Алег Белавенцаў |
Насельніцтва (2016) | 2 327 309 |
Шчыльнасьць | 85,63 чал./км² |
Плошча | 27 161 км² |
Месцазнаходжаньне Крымскай фэдэральнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Створаная ўказам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ад 21 сакавіка 2014 году. 28 ліпеня 2016 году Крымская фэдэральная акруга перастала існаваць і была далучана да Паўднёвай фэдэральнай акругі[1][2][3]. У склад акругі ўваходзілі два суб’екты фэдэрацыі: Рэспубліка Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль. Разьмешчаны на Крымскім паўвостраве. Па колькасьці суб’ектаў, колькасьці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга лічылася Расеяй найменшай сярод фэдэральных акругаў, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. Управа акругі знаходзіцца ў сталіцы Рэспублікі Крым месьце Сімфэропалі, хоць найбуйнейшым горадам Крыму і Крымскай фэдэральнай акругі зьяўляецца места Севастопаль, што сярод фэдэральных акругаў таксама характэрна толькі для Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў Крымскай фэдэральнай акрузе — Алег Белавенцеў.
Тэрыторыя, якую займала Крымская фэдэральная акруга, зьяўляецца спрэчнай. Украіна не прызнае далучэньне Крыму да Расеі і разглядае яго як акупацыю ўкраінскай тэрыторыі. Большая частка краінаў сьвету таксама лічыць Крым украінскай тэрыторыяй, што адлюстравана ва ўхвалах ААН, АБСЭ і ПАСЭ.