Кубак Азіі па футболе 2015 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Азіі па футболе 2015 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Азіі сярод нацыянальных камандаў, якое праходзіла з 9 па 31 студзеня 2015 году ў Аўстраліі. Пераможца турніру, зборная Аўстраліі, атрымала права на ўдзел у Кубку канфэдэрацыяў 2017 году, які праходзіў у Расеі.
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат Азіі па футболе 2015 году Аўстралія 2015 AFC Asian Cup | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Аўстралія |
Час правядзеньня | 9—31 студзеня |
— у фінальнай частцы | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Аўстралія |
Другое месца | Рэспубліка Карэя |
Трэцяе месца | ААЭ |
Чацьвертае месца | Ірак |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 32 |
Забіта галоў | 85 (2.66 за гульню) |
Наведвальнасьць | 649 705 (20 303 за матч) |
Бамбардзіры | Алі Мабхуд |
← 2011 2019 → |
Закрыць
Аўстралія была абраная ў якасьці гаспадара 5 студзеня 2011 году як адзіны прэтэндэнт на права правядзеньня турінру. Матчы прайшлі на пяці розных стадыёнах ў пяці гарадах: Сыднэі, Мэльбурне, Брысбэйне, Канбэры і Ньюкасьле. Гэта першы азіяцкі турнір, які праводзіла ў сябе Аўстралія, і першы розыгрыш Кубка Азіі, які праводзіўся па-за геаграфічнымі межамі Азіі.