Курская затока
затока Балтыйскага мора / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́рская зато́ка (па-расейску: Куршская коса ; па-летувіску: Kuršių marios) — лягуна Балтыйскага мора з плошчаю 1610 км², якая адцінкавана ад мора Курскай пярэспай. Курская затока ўзьнікла 7 000 гадоў таму праз моцныя вятры й віры. Пратока, якая злучае мора й затоку, знаходзіцца каля летувіскага места Клайпеда. Акваторыя затокі падзеленная паміж Летувой і Калінінградзкай вобласьцю Расеі, па акваторыі затокі праходзіць мяжа паміж дзьвума краінамі. Большая частка яе прыналежыць да Расеі (1,2 тыс. км² з 1,6 тыс. км², 415 км² — да Летувы).