Леанард Коэн
канадзкі паэт, сьпявак, аўтар песьняў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Леана́рд Но́рман Ко́эн (па-ангельску: Leonard Norman Cohen; 21 верасьня 1934, Манрэаль, Квэбэк, Канада — 7 лістапада 2016, Лос-Анджэлес, ЗША) — канадзкі паэт, пісьменьнік, сьпявак і аўтар песень. Ягоныя працы закранаюць тэму рэлігіі, палітыкі, адзіноцтва, сэксуальнасьці і чалавечых узаемаадносін. Леанард Коэн уключаны ў абедзьве Залі славы канадзкай музыкі, у Залю славы канадзкіх аўтараў песень, у амэрыканскую Залю славы рок-н-ролу. 19 красавіка 1991 году стаў афіцэрам ордэна Канады, а 10 кастрычніка 2002 году — кампаньёнам ордэна Канады.
Леанард Коэн | |
анг. Leonard Norman Cohen | |
Леанард Коэн у 2008 г. | |
Дата нараджэньня | 21 верасьня 1934(1934-09-21)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Манрэаль |
Дата сьмерці | 7 лістапада 2016(2016-11-07)[4][1][2][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | падзеньне[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | музыка[7] і паэзія[7] |
Жанры | фолк, фолк-рок, блюз |
Вакал | бас-барытон[d] |
Інструмэнты | вакал, гітара, фартэпіяна |
Лэйблы | Columbia Records |
Бацька | Nathan Bernard Cohen[d] |
Маці | Marsha Klonitsky[d] |
Дзеці | Adam Cohen[d][3] і Lorca Cohen[d][3][8] |
Узнагароды | Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Квэбэку Прэмія прынцэсы Астурыйскай |
Сайт | leonardcohen.com |
Подпіс | |
Кар’еру пачынаў у 1950-х роках паэтам і раманістам, толькі ў 1967 пачаўшы выконваць песьні. Песьні Леанард Коэна аказалі вялікі ўплыў на многіх паэтаў-песеньнікаў і музыкаў. На яго песьні існуюць шмат кавэр-вэрсіяў. Найбольш вядомая песьня — «Алелюя».