Летувіская Савецкая Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Летуві́ская Саве́цкая Рэспу́бліка, таксама вядомая як Летуві́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (па-летувіску: Lietuvos Tarybų Respublika, Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэньне ў форме савецкае рэспублікі на тэрыторыі сучаснае Летувы, абвешчанае 16 сьнежня 1918 году часовым рэвалюцыйным урадам на чале зь Вінцасам Міцкявічусам-Капсукасам.
- Ня варта блытаць з рэспублікай у складзе СССР.
Летувіская Савецкая Рэспубліка лет. Lietuvos Tarybų Respublika | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | летувіская, расейская, беларуская, польская, ідыш[1] | |||
Сталіца | Вільня | |||
Форма кіраваньня Старшыня ўраду |
Сацыялістычная рэспубліка Вінцас Міцкявічус-Капсукас | |||
Незалежнасьць — фармаваньне часовага рэвалюцыйнага ўраду — аб’яднаньне з ССРБ |
8 сьнежня 1918 27 лютага 1919 |
Спыніла сваё існаваньне 27 лютага 1919 году па аб’яднаньні з Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай Беларусі, разам зь якой па даручэньні расейскага ўраду была ўтвораная г. зв. Летувіска-Беларуская ССР (у гістарыяграфіі вядомая таксама як ЛітБел).
На думку гісторыкаў, незважаючы на намаганьні па прадстаўленьні ЛСР як нібыта выніку сацыялістычнае рэвалюцыі пры падтрымцы мясцовых жыхароў, рэспубліка насамрэч зьяўлялася прарасейскім марыянэткавым палітычным утварэньнем, створаным для апраўданьня вайны паміж Саветамі ды тагачаснай незалежнай Летувой. У сваю чаргу, прадстаўнікі савецкай гістарыяграфіі прытрымлівалася думкі, што прызнаньне Савецкай Расеяй савецкай рэспублікі ў Летуве разьбіла хлусьню імпэрыялістаў ЗША й Вялікабрытаніі пра драпежныя мэты Расеі ў Балтыцы[2]. Тым ня менш, летувісы не падтрымалі савецкае ўтварэньне на тэрыторыі краіны, падтрымаўшы ў асноўным незалежную дзяржаву, абвешчаную 16 лютага 1918 году летувіскай Тарыбай.